Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі:

930 ― скліканы найстарэйшы зь дзейных сёньня парлямэнтаў ― ісьляндзкі Альтынг.

1758 — кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі надаў Ушачам Магдэбурскае права і герб

1812 ― Напалеон I Банапарт уварваўся ў Расейскую імпэрыю.

1846 ― Адольф Сакс атрымаў патэнт на вынаходніцтва саксафону.

1894 ― утвораны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) у Парыжы зь ініцыятывы П’ера дэ Кубэртэна.

1917 ― Першы Ўнівэрсал (асноўны закон) прыняты ўкраінскай Радай, ім абвешчаная незалежнасьць Украіны.

1946 — у Рэгенсбургу (Нямеччына) заснаванае Крывіцкае навуковае таварыства імя Францішка Скарыны




1991 ― Малдова абвясьціла незалежнасьць

1994 — адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Беларусі

Зянон Пазьняк і каманда на выбарах 1994 году


У гэта дзень нарадзіліся:

1777 ― Язэп Аляшкевіч, беларускі мастак. Творчасьць Аляшкевіча — акадэмічная, у духу позьняга клясыцызму, з элемэнтамі сэнтымэнталізму. Аўтар партрэта Лявона Сапегі. Многія яго карціны (партрэты Адама Ежы Чартарыйскага, Гераніма Страйноўскага, Марціна Пачобута.) захоўваюцца ў Вільні. Часта выяжджаў у беларускія губэрні, дзе стварыў нямала цікавых партрэтаў ў стылі позьняга клясыцызму і рамантызму. Сярод іх: «Групавы партрэт», «Партрэт дзяўчынкі». Сябраваў з Адамам Міцкевічам і напісаў яго партрэт.

1889 ― Ганна Ахматава, расейская паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчыца.



1912 — Алан Мацісан Т’юрынг, ангельскі матэматык, распрацоўшчык першых вылічальных машын, яго працы паслужылі асновай для стварэньня сучасных ЭВМ.

1938 ― Юры Хадыка, беларускі фізык і грамадзка-культурны дзеяч. У 1979 годзе стварыў пры АН БССР Музэй старажытнабеларускай культуры. Быў намесьнікам старшыні Беларускага Народнага Фронту.


У гэты дзень памёрлі:

79 — Вэспасіян, рымскі імпэратар.

1947 ― Уладзімер Пічэта, беларускі і расейскі гісторык, выкладнік, першы рэктар БДУ, акадэмік АН БССР, акадэмік АН СССР. Аўтар амаль 500 працаў, зь якіх блізу 150 напісаны на беларускую тэматыку. Стваральнік навуковай школы гісторыкаў-медыявістаў. У 1929 годзе, ва ўмовах барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам, У. І. Пічэта быў адхілены ад пасады, а праз год арыштаваны па справе акадэміка Платонава.

Цытата на памяць:

Страшна вымавіць, але людзі бачаць толькі тое, што хочуць бачыць, і чуюць тое, што хочуць чуць. На гэтай ўласьцівасьці чалавечай прыроды трымаецца 90% жахлівых чутак, ілжывых рэпутацыяў, плётак. Нязгодных са мной я толькі прашу ўспомніць тое, што ім даводзілася чуць пра саміх сябе.

Ганна Ахматава

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG