Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 чэрвеня: дзень памяці Васіля Быкава


Ужо сёньня, 22 чэрвеня: дзень памяці Васіля Быкава
Ужо сёньня, 22 чэрвеня: дзень памяці Васіля Быкава

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня

Менск — Асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў праводзіць Мэмарыял імя Мікалая Каўбаскі, прысьвечаны памяці легендарнага беларускага інваліда-вазочніка, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня. Пачатак у 10.45 на тэрыторыі фізкультурна аздараўленчага комплексу «Серабранка».
У музэйным комплексе «Дудуткі» адбудзецца фэстываль «Купальле».
Пачатак а 12-ай.

Гэты дзень у гісторыі

1919 — у Горадні выйшла газэта «Родны край» (выдавалася да 19 ліпеня 1919 г. і была забаронена на 6-ым нумары).

1941 — на беларускія землі ўвайшлі войскі фашыстоўскай Нямеччыны.



1943 — заснавана моладзевая патрыятычная арганізацыя — Саюз Беларускай Моладзі (СБМ, дзейнічала у Беларусі да ліпеня 1944 г.).

1950 — у Маладзечне адбыўся суд над удзельнікамі мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысавецкага падпольля. Большасьць удзельнікаў асуджана да 25 гадоў савецкіх канцлягераў, а кіраўнік групы Расьціслаў Лапіцкі — да расстрэлу. Валер Мазынскі зьняў дакумэнтальны фільм пра Расьціслава Лапіцкага.

«Як пошуг маланкі» — фільм Міхася Чарняўскага
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:32:12 0:00
Наўпроставы лінк


У гэты дзень нарадзіліся:

1883 — Аляксандр Цьвікевіч, палітычны дзяяч, гісторык, філёзаф, публіцыст. З 1921 па 1923 год Аляксандар Цьвікевіч займаў пасаду міністра замежных справаў ва ўрадзе БНР Вацлава Ластоўскага. Быў старшынём І Усебеларускай канфэрэнцыі ў Празе, якая адбывалася ў верасьні 1921 г. На гэтай канфэрэнцыі ў яго рэдакцыі была прынята рэзалюцыя па віленскім пытаньні. У 1922 г. Цьвікевіч разам з Ластоўскім рабілі спробу ўключэньня беларускага пытаньня ў парадак дня Гэнуэскай канфэрэнцыі. На ІІ Усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрліне ў 1925 г., пад узьдзеяньнем посьпехаў і дасягненьняў палітыкі беларусізацыі ў БССР, Аляксандар Цьвікевіч прыняў рашэньне аб спыненьні дзейнасьці Рады міністраў БНР. Вярнуўся ў Менск у 1925, расстраляны ў 1937-ым.

1896 — Браніслаў Туронак (фальв. Пестуны, цяпер Мёрскі раён), культурна-грамадзкі дзеяч, публіцыст.

1960 — Сяргей Кушняроў, амэрыканскі мультыплікатар беларускага паходжаньня

У гэты дзень памерлі:


1527 — Нікало Мак’явэлі, італьянскі палітычны й вайсковы тэарэтык, гісторык, пісьменьнік і дыплямат

2003 — Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.

Васіль Быкаў
Васіль Быкаў
Цытата на памяць

«Даўно вядома, што дэмакратыя можа разьвівацца ад няпоўнай дэмакратыі да больш дасканалай, поўнай. А ва ўмовах таталітарызму дэмакратыя ня можа існаваць нават у зачатках. Што датычыць выбараў, дык дэмакратычныя выбары ў нашых умовах проста немагчымыя. Дэмакратычныя выбары ва ўмовах таталітарызму і аўтакратычнай дыктатуры немагчымыя, бо яны непазьбежна будуць сфальсыфікаваныя, як гэта ў нас і адбываецца ўжо не адзін год».

Васіль Быкаў, з інтэрвію Радыё Свабода, 1995 год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG