Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 24 чэрвеня: прэзэнтацыя кніг Івашчанкі і Сьцебуракі, дзень народзінаў Яна Чачота і Кузьмы Чорнага


Усевалад Сьцебурака

Усевалад Сьцебурака

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі правядзе інфармацыйную сустрэчу, прысьвечаную адкрытаму конкурсу праектных заявак па праграме «Недзяржаўныя арганізацыі і мясцовыя органы ўлады ў дзейнасьці па разьвіцьці (NSA-LA)» ды па праграме «Падтрымка для квітнеючай грамадзянскай супольнасьці ў сьвеце праз праекты ў краінах-партнэрах». Менск, пр-т Газэты «Правда», 11. Пачатак а 10.00.

У паб-клюбе «Графіці» сумесная прэзэнтацыя новых паэтычных зборнікаў Анатоля Івашчанкі «Хай так» і Ўсевалада Сьцебуракі «Бег па самаадчуваньні». Пачатак у 19.30. Абедзве кнігі пабачылі свет у серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. (Анатоль Івашчанка нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску. Выпускнік філфака БДУ, кандыдат філалагічных навук — абараніў дысертацыю па паэтыцы Алеся Разанава. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў БНТУ, цяпер — адказны сакратар часопіса «Дзеяслоў». Усевалад Сцебурака — паэт, празаік, блогер. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Жлобіне, з 1998 года стала жыве ў Менску. Па адукацыі — гісторык. Быў навуковым супрацоўнікам у Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры РБ. У 2003-2006 гадах вучыўся ў асьпірантуры і працаваў выкладчыкам на катэдры гісторыі Беларусі і паліталёгіі ў БДТУ, а таксама ў БДПУ.)



У Люксэмбургу зьбіраецца Рада міністраў замежных справаў ЭЗ. На пасяджэньнях Рады разглядаюцца пытаньні сумеснай зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі ЭЗ, абароны, зьнешняга гандлю і супрацоўніцтва ў мэтах разьвіцьця. Старшынюе на гэтых пасяджэньнях Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі (у сучасны момант — Кэтрын Эштан).

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы зь візытам у Індыі.

Джон Керы

Джон Керы



ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1796 — нарадзіўся Ян Чачот, беларускі і польскі паэт і фальклярыст. Маленства паэта прайшло ў маёнтку графа Тызэнгаўза, дзе яго бацька быў аканомам. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудзкай дамініканскай школе. У 1815 г. паступіў на аддзяленьне маральных і палітычных навук Віленскага унівэрсытэту. Але ня маючы сродкаў на плату за навучаньне праз год пакінуў вучобу і ўладкаваўся ў Віленскае бюро па ўпарадкаваньні архіваў князёў Радзівілаў. У 1818 г. становіцца членам тайнага таварыства філяматаў. Пасьля выкрыцьця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаваньняў у 1823 г. зьняволены ў Віленскую турму, потым сасланы на Урал, дзе адбываў турэмнае зьняволеньне ў крэпасьці Кізіл, у 1825 г. пераведзены ў Уфу, у 1831 — у Цьвер. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца на Беларусь. У філямацкі пэрыяд захапіўся стварэньнем вершаў на роднай мове, і яго творы карысталіся вялікім посьпехам на пасяджэньнях таварыства. На паэтычным турніры, які адбыўся 21.12.1818 г., Чачот прызнаны трэцім паэтам пасьля А. Міцкевіча і Т. Зана.

1900 — нарадзіўся Кузьма Чорны, беларускі пісьменьнік.

Кузьма Чорны

Кузьма Чорны

1989 — у Вільнюсе пачаўся I Устаноўчы зьезд Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (сконч. 25.6.1989).


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Толькі Айчына і Зося —
Сёньня мне ўцехай адзінай.
Сёньня мне ўцехай адзінай,
Жалю і смутку прычынай.
Хто ж за любоў, за каханьне
Даў мне пакуты такія?
Вашай я рады чакаю,
Добрыя сэрцы людзкія.
Я панясу да магілы
Любасьць да краю і Зосі,
Хоць мне любоў гэта ў сэрцы
Столькі няшчасьцяў прыносіць».


Ян Чачот
XS
SM
MD
LG