Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пазбавіў Дэпардзьё правоў за кіраваньне ў п'яным стане


Жэрар Дэпардзьё

Жэрар Дэпардзьё

Суд у Парыжы ў пятніцу на 6 месяцаў пазбавіў вядомага актора Жэрара Дэпардзьё вадзіцельскіх правоў за язду на скутэры ў стане алькагольнага ап’яненьня і аштрафаваў яго на чатыры тысячы эўра.

64-гадовы актор не прысутнічаў на паседжаньні суду, гэтаксама, як і на мінулых слуханьнях.

Дэпардзьё быў арыштаваны ў Парыжы ў лістападзе мінулага году, пасьля таго, як трапіў у аварыю, зваліўшыся са скутэра. Было вызначана, што ўзровень алькаголю ў яго крыві ў тры разы перавышаў дапушчальную норму.

У студзені Жэрару Дэпардзье было нададзена грамадзянства Расеі, ён атрымаў расейскі пашпарт. Актор заявіў, што вырашыў памяняць грамадзянства з-за высокіх падаткаў у сябе на радзіме.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG