Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пінск. Каля тысячы прадпрымальнікаў страйкуюць супраць разарэньня


Прадпрымальнікі заявілі, што праводзяць «аднадзённы папераджальны спыненьня працы».

Пра гэта паведаміў Свабодзе кіраўнік рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка.

На працу ня выйшлі прадпрымальнікі рынкаў на вуліцах Зорнай і Ленінградзкай.

Прадпрымальнікі пратэстуюць супраць патрабаваньняў тэхнічнага рэглямэнту Мытнага зьвязу.

«Гэта тое, пра што мы папярэджвалі. Стыхійныя акцыі пратэсту набіраюць моц па ўсёй краіне. Людзі ў паніцы і сьвядома пратэстуюць супраць умоваў, якія іх ставяць на мяжу разарэньня і зьнішчэньня. Сёньня страйк праходзіць у Пінску, страйкуе больш за тысячу чалавек. Яны ня выйшлі на працу ў знак пратэсту супраць гэтага рэглямэнту. Дырэктар дэпартамэнту Міністэрства эканомікі Груздоў учора паведаміў, што прынятае рашэньне аб пераносе тэрміну ўвядзеньня дакумэнту, які тычыцца прадпрымальнікаў, на 1 ліпеня 2014 году. Адзінае, што трэба будзе пісаць таблічкі, што тавар не сэртыфікаваны. Ён паабяцаў, што сёньня вечарам павінен зьявіцца афіцыйны дакумэнт. Таму мы заклікаем уладу, каб зьняць напружанасьць, хутчэй расставіць усе кропкі над „і“, прыняць гэтыя рашэньні», — сказаў Шумчанка карэспандэнту Свабоды.

Таксама Шумчанка паведаміў, што «Пэрспэктыва» плянуе правесьці ў Менску 24 чэрвеня форум прадпрымальнікаў, дзе будзе абмяркоўвацца гэтая сытуацыя.

Раней страйкі прадпрымальнікаў адбыліся ў Віцебску і Горадні.
XS
SM
MD
LG