Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 ліпеня 2013 году працоўныя пэнсіі будуць павышаныя на 10,2%.

«1 ліпеня будзе праведзена карэкціроўка фактычнага заробку пэнсіянэраў і пераразьлік працоўных пэнсіяў», — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі.

Пэнсіі плянавалі падвысіць 1 сакавіка, аднак пазьней адмовіліся ад гэтай ідэі.

У 2012-м і ў 2011-м пэнсіі падвышалі па два разы на год.

У Беларусі сярэдняя пэнсія ў траўні-ліпені — 1,898 мільёна рублёў.

Сярэдні памер сацыяльнай пэнсіі — 897,8 тысячы рублёў, перадае БелТА.

Табліца: мінімальныя пэнсіі ў некаторых суседніх краінах

Краіна Мінімальная пэнсія ў нацыянальнай валюце Эквівалент у далярах ЗША
Расея 10 000 расейскіх рублёў 320
Украіна 838 грыўняў 102
Літва 750 літаў 275
Латвія 59 латаў 109
Беларусь 897 800 рублёў 102
XS
SM
MD
LG