Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Бразыліі вачамі фатографаў


Прыкладна мільён чалавек выйшлі мінулай ноччу на антыўрадавыя дэманстрацыі больш чым у 100 гарадах па ўсёй Бразыліі.

У многіх месцах ўспыхнулі сутычкі паміж дэманстрантамі і паліцыяй.

У штаце Сан-Паўлу загінуў 18-гадовы юнак.

Каля 300 тысяч чалавек выйшлі на марш у Рыа-дэ-Жанэйра, перадае BBC.

У горадзе Сальвадор паліцыя ўжыла сьлёзацёчны газ і гуманыя кулі.

У сталіцы краіны горадзе Бразіліа дэманстранты зладзілі невялікі пажар ў будынку міністэрства замежных спраў.

Вулічныя акцыі ў Бразылілі пачыналіся як пратэсты супраць падвышэньня платы за грамадзкі транспарт.

Аднак пазьней зьявіліся патрабаваньні змагацца з карупцыяй, скасаваць высокія падаткі, зь якіх рыхтуюцца да міжнародных спартовых спаборніцтваў.

Пратэстоўцы кажуць, што дадатковыя сродкі павінны быць накіраваныя на адукацыю і ахову здароўя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG