Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыскі замак выгарэў


У замку, які зьяўляецца рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Латвіі, выгарэлі 3 200 квадратных мэтраў.

Пажар тушылі болей за 5 гадзінаў.

Больш за ўсё пацярпелі дах замка, гарышча і два паверхі.

Паведамленьне пра тое, што гарыць дах, прыйшло ў 22.21 мясяцовага часу.

Рыскі замак — працоўная рэзыдэнцыя прэзыдэнта Латвіі. Ад леташняй восені тут ідзе рэканструцыя.

Экспэрты асьцерагаюцца за фонды Латвійскага нацыянальнага гістарычнага музэя і Музея славеснасьці. Падчас рамонту запасьнікі музэяў заставаліся ў Рыскім замку, піша Delfi.lv.

XS
SM
MD
LG