Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы зрабілі трохмерную мапу чалавечана мозгу


Навукоўцы Нямеччыны і Канады прадставілі першую трохмерную лічбавую мадэль чалавечага мозгу.

Пра мадэль, якая атрымала назоў «BigBrain» («Вялікі мозг») піша амэрыканскі часопіс Science.

Аўтары праекту кажуць, што іхная мадэль у 50 разоў больш падрабязная, чым папярэдняя спроба стварыць «мапу» мозгу.

Навукоўцы выкарысталі мозг памерлай 65-гадовай жанчыны.

Яны разрэзалі мозг на 7400 кавалкаў. Затым зрэзы афарбоўвалі, каб выявіць і адсканаваць клеткавыя структуры. Пасьля сканаваньні аб’ядналі ў лічбавую 3D мадэль.

Навукоўцы кажуць, што такая падрабязная «мапа» мозгу дазволіць па-новаму зірнуць на нэўралягічную аснову такіх працэсаў, як атрыманьне ведаў, мова, эмоцыі, а таксама на хваробы Альцгеймэра і Паркінсана.
XS
SM
MD
LG