Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразылія: антыўрадавыя пратэсты працягваюцца


Удзельнікі акцыі пратэсту

Удзельнікі акцыі пратэсту

Як меней адзін чалавек забіты ў часе сутычак паміж дэманстрантамі і паліцяй у Бразыліі.

Пратэстовец загінуў у штаце Сан-Паўлу пасьля таго, як аўтамабіль урэзаўся ў натоўп дэманстрантаў.

Паліцыя ўжыла сьлёзацечны газ і гумовыя кулі, каб разагнаць акцыю ў Рыа-дэ-Жанэйра і горадзе Бразіліа, сталіцы краіны.

Сілы бясьпекі адбілі спробу захопу Міністэрства замежных справаў.

На пятніцу прызначанае тэрміновае паседжаньне кабінэту міністраў.

Вулічныя акцыі ў Бразылілі пачыналіся як пратэсты супраць падвышэньня платы за грамадзкі транспарт.

Аднак пазьней зьявіліся патрабаваньні змагацца з карупцыяй, скасаваць высокія падаткі, зь якіх рыхтуюцца да міжнародных спартовых спаборніцтваў.

Пратэстоўцы кажуць, што дадатковыя сродкі павінны быць накіраваныя на адукацыю і ахову здароўя.
XS
SM
MD
LG