Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вясёлы відэаролік пра суіцыды атрымаў два гран-пры на рэклямным фэстывалі ў Канах


Сьмешны відэаролік пра суіцыды атрымаў два гран-пры на рэклямным фэстывалі ў Канах
Сьмешны відэаролік пра суіцыды атрымаў два гран-пры на рэклямным фэстывалі ў Канах

Відэаролік «Дурацкія спосабы памерці» атрымаў два гран-пры на рэклямным фэстывалі ў Канах. Гэты ролік быў занесены ў рэестр забароненых у Расеі, як відэа, што «схіляе да самагубства».

Аднак гэта не перашкодзіла яму быць прызнаным у сьвеце як геніяльная сацыяльная рэкляма.

У Канах на фэстывалі Cannes Lions журы прысудзіла яму ажно дзьве важныя ўзнагароды — у PR Lions і Direct Lions. Ролік, які сабраў з моманту публікацыі больш за 49 мільёнаў праглядаў на YouTube, зьяўляецца часткай сацыяльнай рэклямнай кампаніі мэльбурнскага мэтрапалітэну (Metro Trains Melbourne). У відэакліпе сымпатычныя персанажы па неасьцярожнасці зьдзяйсьняюць суіцыд самымі недарэчнымі спосабамі пад вясёлую песеньку, паведамляе сайт ADME.ru.



Тэкст песенькі Dumb Ways to Die напісаў Джон Мэскалл, а музыку — Олі МакГілл з гурту The Cat Empire. Выканалі яе Эмілі Лібіц з TinPan Orange.

Кампанія, распрацаваная агенцтвам McCann Melbourne, акрамя роліка на ют'юбе, уключала ў сябе вонкавую рэкляму, ролікі на радыё і рэклямныя блёкі ў мясцовых газэтах. Слоган кампаніі — «Be safe around trains» («Будзь асьцярожны побач зь цягнікамі»).

Па выніках двух месяцаў кампаніі прадстаўнікі Мэльбурнскага метрапалітэну заявілі, што колькасьць выпадкаў небясьпечных паводзінаў на чыгуначных плятформах зьнізілася на 20%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG