Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганскія талібы прапануюць абмяняць палоннага з ЗША на пяць вязьняў Гуантанама


Прадстаўніцтва "Талібану" ў Катары

Прадстаўніцтва "Талібану" ў Катары

Аўганскі антыўладны рух «Талібан» заявіў, што гатовы абмяняць вайскоўца з ЗША, якога трымае ў палоне ад 2009 году, на пяць кіраўнікоў руху, якія знаходзяцца на амэрыканскай базе Гуантанама на Кубе.

Гэтае пытаньне першаснае для талібаў, перш чым яны змогуць пачаць перамовы па іншых пытаньнях, заявіў прадстаўнік руху Шагін Сухейль ў новым прадстаўніцтве «Талібану» ў сталіцы Катара Досе.

Як сказаў ён агенцтву Associated Press, амэрыканец, наколькі вядома сьпікерам, знаходзіцца ў добрым стане.

Як выглядае, з-зза гэтага пытаньня адкладваюцца асноўныя перамовы паміж «Талібанам» і ЗША, якіх чакалі ўжо напрыканцы гэтага тыдня. Адмысловы прадстаўнік ЗША па Аўганістане і Пакістане Джэймз Добінз ўжо адклаў пляны прыбыць у Катар.

Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай ужо выказваў рэзкую незадаволенасьць плянамі ЗША пачаць прамыя перамовы з талібамі без удзелу яго прадстаўнікоў і заяўляў, што аўганскі бок будзе ўдзельнічаць толькі ў такіх перамовах з «Талібанам», якія пройдуць пад кіраўніцтвам адмыслова створанай для іх Вярхоўнай Рады міру
XS
SM
MD
LG