Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайцюшкевіч: У «чорных сьпісах» засталіся толькі я і Міхалок


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з музыкам, лідэрам і мастацкім кіраўніком WZ-Orkiestra Зьмітром Вайцюшкевічам.

19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава, на радзіме народнага пісьменьніка ў вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну ўганаравалі чарговых ляўрэатаў прэміі «За свабоду думкі» імя Быкава. Сёлета журы вызначыла двух ляўрэатаў: мастака Аляксея Марачкіна і музыку Зьмітра Вайцюшкевіча.

Зьміцер Вайцюшкевіч рыхтуе да выданьня свой 17-ты па ліку дыск пад працоўнай назвай «Беларускі шансон». У яго ўвойдзе 12 твораў на словы Генадзя Бураўкіна, у асноўным турэмнай тэматыкі. Акром таго, дадатковым CD плянуецца выдаць песьні, напісаныя ў апошнія гады на словы Ўладзімера Някляева.

Папярэдні альбом Вайцюшкевіча «Ваячак» стаў «Найлепшым альбомам 2012 году» паводле вэрсіі сайту Experty.by. Гэтая праца Вайцюшкевіча стала і лепшым беларускамоўным альбомам.

Адказы Зьмітра Вайцюшкевіча на пытаньні наведнікаў сайту чытаць тут

————————————

Зьміцер Вайцюшкевіч нарадзіўся 21 ліпеня 1971 г. у мястэчку Бярозаўка, недалёка ад Ліды.

Адукацыя

1978–1986 — школа з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы
1986–1990 — музычная вучэльня, клярнэт (г. Ліда)
1990–1995 — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры, клярнэт (г. Менск)
1993–1995 — Музычная вучэльня імя Глінкі, вакал (г. Менск)

Праекты

1992–1998 — удзельнік гурту «Палац», які выконвае беларускі аўтэнтычны фальклёр — як у арыгінальным гучаньні, так і ў разнастайных стылёвых апрацоўках. У 1993 годзе «Палац» трапіў у дзясятку найлепшых калектываў Усходняй Эўропы па выніках фэстывалю RFI (Radio France Internationale). Гурт быў ляўрэатам шматлікіх фэстаў і конкурсаў у СНД і заходнеэўрапейскіх краінах.

1997–2001 — удзельнік гурту KRIWI, які спэцыялізуецца на выкананьні традыцыйнай музыкі (world music). KRIWI — заўсёднік міжнародных этна-фэстываляў і лідэр эўрапейскіх этна-чартаў. Быў прызнаны «гуртом году» на «Рок-каранацыі-99», у свой час адзначаўся ў намінацыях «Традыцыі і сучаснасьць» і «Лепшы відэакліп». Гурт быў названы найлепшым на конкурсе «Musika Vitale» ў Бэрліне.

З 2001 году Зьміцер Вайцюшкевіч (Тодар) — лідэр і мастацкі кіраўнік WZ-Orkiestra («Усход-Захад Аркестар»). Гурт грае ў стылях world music, рэтра, гарадзкі шансон, рок, аўтарская песьня. Супрацоўнічае зь вядомымі беларускімі і замежнымі паэтамі. Ляўрэат фэстывалю EBU (European Broadcasting Union, Фэрдэ, 2003) у Нарвэгіі. Гурт пасьпяхова выступаў у Польшчы, Украіне, Нямеччыне, Швэцыі, Францыі, Італіі, Расеі, Славеніі, Казахстане, Эстоніі, Літве, Латвіі. У Беларусі WZ-Orkiestra мае каля пяцідзесяці канцэртаў штогод.

1997 — супольны музычны праект «Narodny albom», у запісе якога прынялі ўдзел лепшыя беларускія выканаўцы і музыкі.

2000 — супольны музычны праект «Я нарадзіўся тут».

2002 — беларускі трыб’ют гурту Depeche Mode — «Personal Depeche». Для праекту Тодар зрабіў кавэр на песьню DM «I want you now».


Чытаць адказы

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG