Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь наведаюць папскі легат і патрыярх Маскоўскі


Жан-Луі Таран (Jean-Louis Tauran)

Жан-Луі Таран (Jean-Louis Tauran)

У ліпені Беларусь наведаюць зь візытамі пасланец папы рымскага кардынал Жан-Луі Таран і патрыярх Маскоўскі Кірыл.

Кардынал Жан-Луі Таран возьме ўдзел у сьвяткаваньнях з нагоды 400-годзьдзя прыбыцьця абраза Маці Божай Будслаўскай 5–6 ліпеня, паведаміў 20 чэрвеня журналістам мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч. Ён адзначыў, што кардыналa Жан-Луі Таран, старшыня папскай рады па міжрэлігійным дыялёгу, — «адзін з самых вядомых сучасных ватыканскіх дыпляматаў». Ён правядзе сустрэчы на дзяржаўным і міжрэлігійным узроўнях, ня выключана і сустрэча зь мітрапалітам Менскім і Слуцкім, патрыяршым экзархам усяе Беларусі Філарэтам. Кардынал правядзе службы ў Будславе і Менску, а таксама пагасіць паштовы блёк, выпушчаны з нагоды 400-годзьдзя прыбыцьця абраза Маці Божай Будслаўскай.

«Мы чакаем, што ўдзел у сьвяткаваньні возьмуць прыкладна 40–45 тысяч чалавек, у тым ліку чакаецца прыбыцьцё ў Будслаў 3,5–4 тысяч пешых паломнікаў. У цэлым чакаецца ўдзел паломнікаў і духавенства Польшчы, Украіны, Румыніі і Італіі», — сказаў мітрапаліт Кандрусевіч.

Патрыярх Кірыл і прэзыдэнт Лукашэнка ў Менску, кастрычнік 2012

Патрыярх Кірыл і прэзыдэнт Лукашэнка ў Менску, кастрычнік 2012


Патрыярх Маскоўскі Кірыл наведае Менск 29–30 ліпеня для ўдзелу ва ўрачыстасьцях да 1025-годзьдзя хрышчэньня Русі. Пра гэта на пачатку чэрвеня паведаміў журналістам віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік.

У Менску 29 ліпеня пройдзе літургія з удзелам патрыярха Кірыла, на якую запрасілі і кіраўнікоў іншых памесных праваслаўных цэркваў. Чакаецца, што ва ўрачыстасьцях возьмуць удзел каля 10 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG