Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зноў выбухаюць вайсковыя склады


На палігоне пад Самарай працягваюць выбухаць снарады, якія выбуховай хваляй раскідала каля трасы Самара-Валгаград, паведаміў прадстаўнік МНС Расеі.

Паводле папярэдніх зьвестак, на складах палігону знаходзілася больш за 11 млн. боепрыпасаў, і колькі іх разьляцелася невядома.

Як адзначаюць карэспандэнты на месцы падзей, сама траса Самара-Валгаград усеяная асколкамі ад снарадаў калібру ад 25 да 125 мм.

Выбухі на палігоне паблізу Чапаеўска ў Самарскай вобласьці пачаліся 18 чэрвеня. Пакуль вядома, што загінуў адзін чалавек, 12 трапілі ў шпіталь.
XS
SM
MD
LG