Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР: бесьпілётнікі прымяняюць і над тэрыторыяй ЗША


Ізраільскі дрон. Архіўнае фота
Ізраільскі дрон. Архіўнае фота

Кіраўнік Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў (ФБР) Роберт Мюлер пацьвердзіў, што ўлады ЗША прымяняюць бесьпілётныя апараты пры некаторых праваахоўных мерапрыемствах на тэрыторыі краіны.

Мюлер зрабіў гэтую заяву, адказваючы на пытаньні амэрыканскіх сэнатараў.

У заяве ФБР удакладняецца, што бесьпілётнікі (дроны) прымяняюцца толькі для назіраньняў за стацыянарнымі аб’ектамі, калі пры правядзеньні спэцапэрацый агенты ФБР могуць падвергнуцца сур’ёзнай пагрозе.

ФБР удакладніла, што ў кожным выпадку ўжываньня дронаў запытваецца дазвол Фэдэральнага ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыі.

Раней амэрыканскія афіцыйныя прадстаўнікі прызналі, што Злучаныя Штаты ўжываюць дроны са зброяй на борце на тэрыторыі іншых краін — для барацьбы з патэнцыяльнымі тэрарыстамі. Было таксама афіцыйна прызнана прымяненьне дронаў для назіраньня за ўчасткамі мяжы паміж ЗША і Мэксыкай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG