Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыцьцё на Марсе ўсё ж было?


Навукоўцы знаходзяць усё больш доказаў таго, што ў мінулым на Марсе былі ўмовы для жыцьця.

Брытанскія плянэтолягі вызначылі, што мільярды гадоў таму на Чырвонай плянэце было ня менш кіслароду, чым на Зямлі. Дасьледаваньне навукоўцаў Оксфардзкага ўнівэрсытэта было апублікавана ў часопісе Nature.

Плянэтолягі вывучылі старажытныя пароды з марсіянскага кратэра Гусева, сабраныя марсаходам Spirit. Вызначыўшы ў іх долю аксыдаў і сэры, яны прыйшлі да высновы, што іх колькасьць перавышае тую, што зьмяшчаецца мэтэарыты, аднолькавага з імі паходжаньня. Гэта зьдзівіла дасьледчыкаў, бо мэтэарыты сфармаваліся нашмат пазьней за пароду на Чырвонай плянэце. Гэта падштурхнула плянэтолягаў да думкі аб тым, што пароды ўвабралі ў сябе кісларод падчас кантакту з Марсам мільярды гадоў таму.

Акрамя таго, навукоўцы ўстанавілі, што доля кіслароду ў марсіянскіх пародах была супастаўляльная з той, што зьмяшчалася ў базальце маладой Зямлі. «Вынікі дасьледаваньняў сьведчаць аб тым, што паветраная абалонка Марса ўзбагацілася кіслародам 4 мільярды гадоў таму, задоўга да таго, як аналягічныя працэсы адбыліся на Зямлі... Мы схільныя думаць, што Марс быў цёплай і вільготнай плянэтай задоўга да таго, як Зямля здабыла гэтыя якасьці», — сказаў адзін з навукоўцаў

Тым часам амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA падрыхтавала высакаякасную панараму з магчымасьцю дэталёва вывучыць пароды Чырвонай плянэт. Панарама, апублікаваная на сайце ведамства, была складзена з 900 малюнкаў агульнай «масай» 1,3 мільярда мільярды пікселяў.

Здымкі былі зробленыя марсаходам Curiosity ў пэрыяд з 5 кастрычніка па 16 лістапада 2012 году. Марсаход вёў здымку пры дапамозе трох камэр у раёне Rocknest на дне кратэра Гейла, дзе ён зьбірае ўзоры пылу і камянёў.

Пры набліжэньні на фота можна разглядзець «бліскучыя аб’екты», як яны падпісаныя на панараме, «прастакутнік, выразаны ў камяні», і нават «марсіянскую птушку ў палёце». «Бясспрэчна, гэта дзіўна. Але выглядае як птушка ў палёце», — паведамляецца ў подпісе пад здымкамі.

Пра гэта піша NEWSru.com
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG