Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакараньне турмой для Бэрлюсконі не скасавалі


Канстытуцыйны суд Італіі адхіліў просьбу адвакатаў зладзіць паўторныя слуханьні па справе былога прэм’ер-міністра гэтай краіны Сыльвіё Бэрлюсконі.

Адвакаты Бэрлюсконі дамагаліся скасаваньня прысуду, сьцьвярджаючы, што судзьдзя парушыў законы ў часе разбору справы.

У кастрычніку 2012 года суд Мілану пакараў палітыка чатырма гадамі турмы, аднак пазьней скараціў тэрмін паводле амністыі да аднаго году.

Былы італьянскі прэм’ер праходзіць абвінавачаным па іншых справах. У сакавіку 2013 ён быў прысуджаны да аднаго году турмы па справе аб незаконным праслухоўваньні, але гэты прысуд яшчэ не ўступіў у сілу, перадае ВВС.

Сыльвіё Бэрлюсконі наведваў Беларусь у 2009-м годзе, а таксама сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам у Рыме.
XS
SM
MD
LG