Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: Судзьдзі хаваюцца пасьля апраўдальных прысудаў


Апраўданыя дэпутаты
Апраўданыя дэпутаты

Тры судзьдзі, якія апраўдалі апазіцыйных дэпутатаў, сышлі ў падпольле.

Прэсавы сакратар Вярхоўнага суда Кіргізстану кажа, што судзьдзі не выйшлі на працу ў аўторак і сераду. Апраўдальны прысуд яны вынеслі ў панядзелак 17 чэрвеня.

Дзесяткі палітычных актывістаў запатрабавалі ад сусдзьдзя растлумачыць, чаму яны апраўдалі лідэраў апазыцыйнанай партыі Ата-Журт (Айчына) Камчыбека Ташыева, Садыра Жапарава і Таланта Мамытава.

Раней суд пакараў усіх траіх пазбаўленьнем волі на тэрмін ад году да 18 месяцаў. Падсудных вінавацілі ў спробе дзяржаўнага перавароту, а таксама ў арганізацыі антыўрадавыя пратэстаў у кастрычніку 2012-га.

Усе трое былі апраўданыя апэляцыйным судом у панядзелак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG