Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маніпуляцыі гісторыяй у падручніках. Поўнае відэа


Пра тое, як адлюстроўваецца гісторыя Беларусі ў сучасных школьных падручніках, разважаюць гісторыкі Валянцін Голубеў і Алег Трусаў. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

Колькі разоў і як мяняліся у Беларусі падручнікі гісторыі ад моманту краху камунізму і СССР?

Якія пэрыяды айчыннай гісторыі найбольш папраўленыя пад адпаведнасьць сучаснай дзяржаўнай ідэалёгіі?

Што можа даведацца сучасны школьнік пра апошні пэрыяд гісторыі краіны, зьвязаны з абвешчаньнем і станаўленьнем яе незалежнасьці?

Ці насамрэч сучасныя беларускія гісторыкі вяртаюцца да сталінска-савецкіх і расейска-імпэрскіх стэрэатыпаў у асьвятленьні гісторыі і ці вядзе гэта да прынцыповых гістарычных фальсыфікацыяў? А ці ўводзіцца ў школьных падручніках новага пакаленьня беларуская гісторыя ў кантэкст разьвіцьця сусьветнай цывілізацыі?

І якія героі мінуўшчыны найболей акцэнтуюцца як прыклады для перайманьня маладымі людзьмі?


Гэтае відэа на youtube
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG