Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама ў Бэрліне заклікаў скараціць ядзерную зброю


Барак Абама
Барак Абама

Падчас сёньняшняй прамовы ў Бэрліне прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў з прапановай, каб Злучаныя Штаты і Расея скарацілі свае стратэгічныя ядзерныя запасы на траціну.

Паводле ранейшай дамовы паміж ЗША і Расеяй, стратэгічныя наступальныя ўзбраеньні былі скарочаныя да 1550 адзінак з кожнага боку. Новая прапанова мае на мэце скараціць запасы да 1000 боегаловак.

Абама выступаў перад Брандэнбурскай брамай – непадалёк ад таго месца, дзе 50 гадоў таму прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі заклікаў да салідарнасьці з жыхарамі тады падзеленага Бэрліну.

У сваёй прамове Абама таксама прапанаваў зьменшыць колькасьць амэрыканскай і расейскай тактычнай ядзернай зброі ў Эўропе. Пры гэтым Абама не назваў тэрміны ў часе для прапанаваных скарачэньняў.

У Маскве прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што Расея не дапусьціць дысбалянсу ў стратэгічным ядзерным стрымліваньні. Раней дарадца Пуціна ў вонкавай палітыцы Юры Ўшакоў сказаў, што працэс скарачэньня ядзернай зброі павінен адбывацца пры ўдзеле іншых краінаў, якія маюць такую зброю.

Прапановы Абамы прагучалі ў час, калі ў адносінах паміж Вашынгтонам і Масквой існуе напружаньне. Расея раней патрабавала зьменаў у плянах ЗША аб стварэньні ў Эўропе сыстэмы супрацьракетнай абароны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG