Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надольны: «Перадумоваў для дэвальвацыі беларускага рубля няма»


«Макраэканамічных перадумоваў для аслабленьня беларускага рубля цяпер няма», — заявіў сёньня ў Палаце прадстаўнікоў журналістам першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Тарас Надольны.

Ён прызнаў, што цяпер тэмпы прыросту рублёвых укладаў насельніцтва ў беларускія банкі зьніжаюцца. «Ці зьвязана гэта наўпрост са скарачэньнем стаўкі рэфінансаваньня?» — задаў рытарычнае пытаньне банкір і сам жа на яго адказаў: «Пра гэта пакуль сказаць складана».

«Валютная палітыка Нацыянальнага банку Беларусі арыентаваная выключна на попыт і прапанову. Гэтай пазыцыі прытрымліваецца ня толькі галоўны банк краіны, але і іншыя банкі», — сказаў Тарас Надольны.

«Цяпер НацБанк, — заявіў ён, — ажыцьцяўляе станоўчыя інтэрвэнцыі, то бок закупляе лішкі валюты, якая ёсьць на валютным рынку, дзеля таго каб не садзейнічаць хуткаму ўмацаваньню беларускага рубля. Для НацБанку ўсё ж вельмі важны і плацёжны балянс, то бок экспартэрам Беларусі ўсё ж працаваць лягчэй і выгадней, калі беларускі рубель крыху слабейшы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG