Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як я бачу беларускую мову, кнігу, гісторыю і герояў? (частка 3)


Конкурс Радыё Свабода «Бачу я — бачаць іншыя» падыходзіць да завяршэньня. У вас яшчэ ёсьць магчымасьць выйграць фотаздымач, Kindle ці iPod. Публікуем вашыя працы. Яшчэ да заўтра прымаем вашыя конкурсы. І падводзім вынікі

Кожны з нас бачыць Беларусь па-рознаму. Для кагосьці — гэта «Дажынкі» і парад на 9 траўня, для кагосьці — Плошча-Акрэсьціна-аўтазак, для кагосьці — прахадная заводу Гарызонт і чарга ў краму «Крышталь».

На конкурс прымаюцца коміксы, на якіх праілюстраваныя розныя погляды на адну і тую ж рэч пры дапамозе малюнкаў ці фотаздымкаў.
Пакажыце, як вы бачыце жыцьцё ў Беларусі, а як яго успрымаюць вашыя сябры і ворагі, улада і апазыцыя, калгасьнікі і замежнікі, студэнты і рабочыя.

Конкурс "Бачу я - бачаць іншыя"
Усе дасланыя коміксы будуць апублікаваныя. Найбольш дасьціпныя, сьмешныя, арыгінальныя — адзначаныя каштоўнымі прызамі.

Прапануем наступныя тэмы для коміксаў:
— як я бачу Беларусь,
— як я бачу Менск (свой горад)
— як я бачу беларусаў,
— як я бачу народ.
— як я бачу беларускую мову
— як я бачу дэмакратыю,
— як я бачу жыцьцё ў Беларусі
— як я бачу свабоду,
— як я бачу прэзыдэнта,
Можаце прапаноўваць свае варыянты.


Выбар пераможцаў адбудзецца праз галасаваньне на сайце з удзелам адмысловага журы Радыё Свабода. Пераможцы атрымаюць:

1 месца — фотаздымач FujiFilm S2980
2 месца — электронная кніга Amazon Kindle
3 месца — плэер Apple IPod shuffle 2gb


Таксама найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымаюць камплект
кнігаў з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

21 чэрвеня падводзім вынікі конкурсу!
Вашыя коміксы дасылайце:

— на e-mail: radiosvaboda@gmail.com,
— у альбом суполкі Радыё Свабода ў vk: https://vk.com/album-36069860_174440805
— на старонку Радыё Свабода ў фэйсбуку: http://facebook.com/svaboda.org,
— у твітар з пазнакаю @svaboda,

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG