Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбывае ўсё больш уцекачоў з Сырыі і Лібіі

  • БелаПАН

Усё больш замежнікаў шукаюць прытулак у Беларусі. Пра гэта сьведчаць матэрыялы дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС, падрыхтаваныя гэтым структурным аддзелам да прэс-канферэнцыі 18 чэрвеня, прысьвечанай Сусьветнаму дню уцекачоў.

Нягледзячы на тое, што большасьць мігрантаў разглядаюць Беларусь як транзытную краіну на шляху ў Заходнюю Эўропу, штогод з хадайніцтвамі аб наданьні статусу ўцекача або дадатковай абароне зьвяртаюцца ад 60 да 100 замежнікаў.

Павелічэньне колькасьці зваротаў у МУС тлумачаць працягам плыні вымушаных мігрантаў з традыцыйных для Беларусі дзяржаваў сыходу уцекачоў, у першую чаргу гэта Аўганістан. Акрамя таго, у апошні час з хадайніцтвамі аб наданьні абароны ў Беларусі сталі зьвяртацца грамадзяне дзяржаваў, зь якіх у папярэднія гады вымушаныя мігранты не прыбывалі: Сырыі, Эгіпту, Лібіі, Лібану і Йемену.

Усяго на 31 траўня 2013 году ў Беларусі статус уцекача нададзены 857 замежнікам зь 15 дзяржаваў, дзевяці замежнікам нададзена дадатковая абарона. У дачыненьні да 90 замежнікаў, якім адмоўлена ў наданьні статусу уцекача і дадатковай абароны, прыняты рашэньні аб нявысылцы. Ім выдадзеныя дазволы на часовае пражываньне ў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG