Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзвычайныя захады бясьпекі да візыту Абамы ў Бэрлін


НАЎПРОСТАВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПУ АБАМЫ Ў БЭРЛІНЕ - У СЕРАДУ 19 ЧЭРВЕНЯ А 16-АЙ ГАДЗІНЕ ПА БЕЛАРУСКІМ ЧАСЕ
НАЎПРОСТАВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПУ АБАМЫ Ў БЭРЛІНЕ - У СЕРАДУ 19 ЧЭРВЕНЯ А 16-АЙ ГАДЗІНЕ ПА БЕЛАРУСКІМ ЧАСЕ

Перад прыездам прэзыдэнта ЗША ў сталіцы Нямеччыны ўжытыя надзвычайныя захады бясьпекі

На цэнтральнай вуліцы Унтэр-дэн-Ліндэн 19 чэрвеня будуць зачыненыя крамы і аптэкі. Пад узмоцненай аховай знаходзяцца тэрыторыі вакол рэзыдэнцыі прэзыдэнта ФРГ палаца Бельвю, ведамства фэдэральнага канцлера, палаца Шарлотэнбург. Пра гэта паведамляе агенцтва РИА-Новости.

Прэзыдэнт ЗША прыбывае ў Бэрлін сёньня увечары. Аднак усе афіцыйныя мерапрыемствы прызначаныя на сераду. Абама правядзе сустрэчу з прэзыдэнтам Нямеччыны Ёаахімам Гаўкам, а таксама перамовы з канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель. Галоўным пунктам праграмы візыту стане выступ амерыканскага лідэра на Парыскай плошчы каля Брадэнбургскіх брамаў.

Выступ будзе трансьлявацца на сайце Радыё Свабода. Менавіта тут захады бясьпекі будуць найбольшыя. Ужо да поўдня аўторка быў цалкам перакрыты праезд машынаў да плошчы. Цяпер перакрытая вялікая яе частка, і абысці месца, дзе ўзводзяцца сцэна і трыбуны для гасьцей, можна толькі па пэрыметры плошчы. Абмежаваны праход праз Брадэнбургскую браму. Да вечара плошча і прылеглая да яе тэрыторыя будзе цалкам зачыненая для пешаходаў: трапіць сюды змогуць толькі мясцовыя жыхары і ўладальнікі спецыяльных пропускаў.

У сераду па распараджэньні службаў бясьпекі, на вядучай да Брандэнбургскіх варот вуліцы Унтэр-дэн-Ліндэн будуць зачыненыя крамы і аптэкі. Жыхарам навакольных дамоў забаронена адчыняць вокны, а таксама выходзіць на гаўбцы або дахі.

Сур’ёзныя захады бясьпекі ўжытыя і ў раёне Патсдамскай плошчы. Там разьмешчаны гатэль, у якім спыніцца прэзыдэнт ЗША са сваёй жонкай.


НАЎПРОСТАВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПУ АБАМЫ - У СЕРАДУ 19 ЧЭРВЕНЯ А 16-АЙ ГАДЗІНЕ



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG