Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гран-пры «Прэс-фота Беларусі» за здымкі вязьняў турмы


Першы прыз атрымаў Вячаслаў Цуранаў зь дзяржаўнай газэты «На страже»

Першы прыз атрымаў Вячаслаў Цуранаў зь дзяржаўнай газэты «На страже»

У Менску прайшла цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2013». Гран-пры атрымаў фотакарэспандэнт міліцэйскай газэты «На страже» Вячаслаў Цуранаў.

Арганізатары конкурсу Вадзім Заміроўскі і Сяргей Міхаленка адзначылі, што ў сувязі зь нядаўнімі судовымі працэсамі супраць альбома з творамі пераможцаў мінулага конкурсу, які ў выніку быў прызнаны судом «экстрэмісцкім», імпэт у іх ня зьнік і яны спадзяюцца на далейшую супрацу з фатографамі як недзяржаўных, так і дзяржаўных выданьняў.

На сёлетні конкурс было пададзена 2500 фотаздымкаў, у шорт-ліст быў адабраны 41 аўтар.

Першы прыз атрымаў Вячаслаў Цуранаў зь дзяржаўнай газэты «На страже», які зрабіў сэрыю пастановачных здымкаў людзей, якія адбываюць пажыцьцёвае пакараньне ў жодзінскай турме.


Адзін з здымкаў Вячаслава Цуранава


Усяго ўзнагародзілі 26 адзіночных прац і 21 сэрыю фотаздымкаў.


Здымкі пераможцаў конкурсу можна пабачыць тут

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG