Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыю пад такім назовам зладзілі апоўначы з 17 на 18 чэрвеня актывісткі ўкраінскай жаночай арганізацыі FEMEN.

Актывісткі з крыкамі і запаленымі факеламі ў руках прыйшлі да будынку ў Кіеве, дзе начаваў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, які прыбыў з афіцыйным візытам ва Ўкраіну.

Як паведамляе сайт арганізацыі, жанчыны спрабавалі выгнаць з логава дыктатара Лукашэнку. На іх целах былі напісаныя лёзунгі: «Жывє Беларусь!», «Fuck diktator!» ды іншыя.

FEMEN заклікала даганяць дыктатараў і днём, і ноччу, не даваць ім часу ні на сон, ні на адпачынак!

Такім чынам FEMEN нагадала Лукашэнку пра зьдзекі з боку супрацоўнікаў КДБ над актывісткамі руху ў гомельскім лесе ў 2011 годзе. А таксама пра «зьбітых рэпрэсаваных беларускіх герояў, якія кінулі выклік дыктатуры Лукашэнкі».

«FEMEN пагарджае прэзыдэнтам Януковічам за сяброўства з адкідамі цывілізацыі і грэбаваньнем эўрапейскім курсам для Ўкраіны. Жаночы рух FEMEN змагаецца за свабодную Беларусь без дыктатуры, турмаў і забойстваў!», — паведамляецца на сайце.

Актывістак затрымалі супрацоўнікі міліцыі, якія ахоўвалі кіраўніка Беларусі.








У 2011 годзе ў Менску актывісткі FEMEN правялі на прыступках будынку КДБ акцыю супраць Аляксандра Лукашэнкі. Як апавялі актывісткі, праз пару гадзін пасьля пратэсту яны былі выкрадзены супрацоўнікамі КДБ і пасьля зьдзекаў былі выкінутыя без дакумэнтаў і сродкаў сувязі ў зімовым гомельскім лесе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG