Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: страйк прафсаюзаў улады лічаць незаконным

У Турэччыне два найбуйнейшыя прафсаюзы — Канфэдэрацыя прафсаюзаў працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў (KESK) і Канфэдэрацыя прагрэсіўных прафсаюзаў (DISK) — пачалі агульнанацыянальны страйк.

Страйк абвешчаны ў знак пратэсту супраць дзеяньняў паліцыі пры разгоне дэманстрацыяў. Да іх далучыліся прафсаюзныя аб’яднаньні, якія прадстаўляюць лекараў і інжынэраў. Яны запатрабавалі спыніць паліцэйскі гвалт.

Як паведамляе агенцтва France-Presse, міністар унутраных спраў Турэччыны Муамер Гулер назваў нелегальным страйк прафсаюзаў. Паводле яго слоў, гэта — спроба сабраць людзей на дэманстрацыі, што будзе спынена.

Паводле турэцкіх праваабаронцаў, у Стамбуле ўчора падчас сутыкненьняў маніфэстантаў з паліцыяй былі затрыманыя 441 чалавек. Яшчэ 56 чалавек былі арыштаваныя падчас беспарадкаў у Анкары. Праваахоўныя органы ўжылі сьлезацечны газ і вадамёты супраць маніфэстантаў.

Дэманстрацыі ў стамбульскім парку Гезі пачаліся два тыдні таму з патрабаваньнямі спыніць будаўніцтва гандлёвага цэнтру на месцы парку. Жорсткія дзеяньні паліцыі прывялі да росту незадаволенасьці сярод дэманстрантаў, акцыі пратэсту перарасьлі ў антыўрадавыя маніфэстацыі і перакінуліся на іншыя гарады Турэччыны.
XS
SM
MD
LG