Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 чэрвеня: Дзень народзінаў Блеза Паскаля і Васіля Быкава.


Васіль Быкаў
Васіль Быкаў

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Рэпэртуар некаторых тэатраў у Менску:
Беларускі дзяржаўны маладзёвы тэатар — «Каханьне ўтраіх»; Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету — «Анюта»; Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі — «Нью! Хэпі Валентайн!»; Тэатар імя Янкі Купалы — «Паўлінка». Усе спэктаклі пачынаюцца а 19.00.



Паказ фільма «Перад абліччам сваіх таварышаў ...» пра жыцьцё піянэраў у савецкім кіно 1930-1980 гг. Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, праспэкт Незалежнасьці, 37А. Пачатак а 19.00. Паказ адбываецца ў рамках праекту «Піянэрская вытрымка».

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама зь візытам у Бэрліне.

19 чэрвеня — Дзень незалежнасьці Вугоршчыны.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1623 — нарадзіўся Блез Паскаль, францускі матэматык, фізык і філёзаф.



1913 — у Паўднёвай Афрыцы парлямэнт прыняў закон пад назвай «Natives Land Act», які абмяжоўваў набыцьцё зямлі чарнаскурымі жыхарамі краіны. Гэты закон, які дазваляў набываць зямлю чарнаскурым толькі пад пэўнымі ўмовамі і толькі ў вызначаных раёнах краіны, якія не перасягалі 13% яе тэрыторыі, які быў падмуркам палітыкі апартэіду.

1924 — нарадзіўся Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік.




1941 — нарадзіўся Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык.

1953 — у ЗША пакаралі сьмерцю на электрычным крэсьле сужэнства Этэль і Юліюса Розэнбэргаў, абвінавачаных у шпіянажы на карысьць Савецкага Саюзу (перш за ўсё, у перадачы Савецкаму Саюзу ядзерных сакрэтаў). Зь Вікіпэдыі: «Нягледзячы на магутную міжнародную кампанію за памілаваньне Розэнбэргаў, у якой узялі ўдзел фізык Альбэрт Айнштайн, пісьменьнік Томас Ман і папа рымскі Пій XII, сем прашэньняў аб памілаваньні былі адхіленыя. Прэзыдэнт ЗША Дуайт Эйзэнхаўэр заявіў: „Пакараньне сьмерцю дзьвюх чалавечых істотаў — сумная і цяжкая справа, але яшчэ больш жудасная і сумная думка пра мільёны загінулых, чыя сьмерць можа быць наўпрост аднесена да таго, што гэтыя шпіёны зрабілі. Я ня буду ўмешвацца ў гэтую справу“. Некалькі дзесяцігодзьдзяў пазьней рассакрэчаныя матэрыялы даказалі ўдзел Юліюса ў шпіянажы, але пытаньні пра яго віну ў тых канкрэтных злачынствах, за якія ён быў асуджаны, а таксама пра віну Этель засталіся няяснымі».

1976 — нарадзіўся Ўладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар сайту «Радыё Свабода», пачынальнік беларускай Вікіпэдыі.



1993 — памёр Уільям Голдынг, ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1983 году.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:

«Шчасьце заключаецца толькі ў спакоі, а не ў мітусьні».

«Як камень, кінуты ў мора, узьдзейнічае на ўсё мора, так кожны чалавек узьдзейнічае на ўсё чалавецтва».

«Спадзеючыся набыць добразычлівасьць жанчыны, мужчына першы робіць крок насустрач — гэта ня проста звычай, гэта абавязак, ускладзены на яго прыродай».

«Калі вы верыце ў нешта, а яго няма, то вы нічога не губляеце. Але калі вы ня верыце, а яно ёсьць, то вы губляеце ўсё!»


Блез Паскаль
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG