Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўночнай Ірляндыі пачынаецца саміт «Вялікай васьмёркі»


Калючы дрот вакол курорта Лох-Эрн

Калючы дрот вакол курорта Лох-Эрн

У Паўночнай Ірляндыі на курорце Лох-Эрн сёньня пачынаецца двухдзённы саміт «Вялікай васьмёркі». Як чакаецца, адной з галоўных тэм сустрэчы стане канфлікт у Сырыі.

Таксама будуць абмяркоўвацца пытаньні падатковай палітыкі і стварэньня зоны свабоднага гандлю паміж ЗША і ЭЗ.

У сувязі з правядзеньнем саміту ў Паўночнай Ірляндыі ўзмоцненыя меры бясьпекі. Па пэрымэтры ўсяго курорту Лох-Эрн працягнуты калючы дрот даўжынёй шэсьць з паловай і вышынёй тры мэтры. У забесьпячэньні бясьпекі ўдзельнічаюць каля васьмі тысяч паліцэйскіх.

Учора прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран правёў у Лёндане сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Кэмэран заявіў, што яго краіна і Расея здольныя пераадолець рознагалосьсі адносна канфлікту ў Сырыі, нягледзячы на вельмі вялікія адрозьненьні ў поглядах.
XS
SM
MD
LG