Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пераможцаў «Беларусь Прэс Фота 2013» абвесьцяць 18 чэрвеня


Архіўны здымак з прэзэнтацыі фотаальбому «Прэс фота Беларусі—2011»

Архіўны здымак з прэзэнтацыі фотаальбому «Прэс фота Беларусі—2011»

Пераможцаў конкурсу абвесьцяць у намінацыях: «Навіны», «Паўсядзённая жыцьцё», «Традыцыі», «Мастацтва і забавы», «Рэпартажны партрэт», «Пастановачны партрэт», «Спорт», «Прырода», «Мабілаграфія».

Пачатак: 19.00.

Место: ZНЯТА STUDIO, Менск, Кастрычніцкая, 19м


У фінал выйшлі працы 41 фатографа, зробленыя цягам 2012 году.

На дадатак да гран-пры пераможца атрымае пляншэт.

У журы ўваходзяць фатографы і рэдактары зь Беларусі, Расеі, Літвы, Нямеччыны.

У красавіку 2013 году суд Ашмянскага раёну прызнаў фотаальбом Belarus Press Photo 2011 экстрэмісцкім.

«Суд і яго рашэньне паўплывалі на працэс арганізацыі конкурсу. Адна з галерэяў, зь якой у нас была папярэдняя дамоўленасьць, адмовілася супрацоўнічаць. Таксама складаней стала знаходзіць партнэраў і фундатараў для правядзеньня конкурсу. Нягледзячы на тое, што ўсе разумеюць абсурднасьць судовай справы над альбомам „Беларусь Прэс Фота 2011“, тут у Беларусі людзі баяцца словаў „КДБ“, „экстрэмізм“. Таму працаваць стала складаней, аднак мы маем намер працягваць конкурс і будзем спрабаваць выдаваць альбомы надалей», — заявіў Радыё Свабода адзін з арганізатараў конкурсу Вадзім Заміроўскі.

Здымкі ў альбому Belarus Press Photo 2011





Летась пераможцам конкурсу стаў Аляксандар Васюковіч, у 2011 — Сяргей Гудзілін, у 2010 — Віктар Драчоў.
XS
SM
MD
LG