Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крывавы патоп» — новы фільм Белсату (поўнае відэа)

  • Тэлеканал Белсат

Гэта фільм пра адну з самых трагічных старонак нашай гісторыі, а разам з тым — адну з найменш дасьледаваных і вядомых. «Крывавы патоп» распавядае праўду пра далёкія падзеі, якія і сёньня ўплываюць на нас.

«Крывавы патоп. Невядомая вайна 1654-1667 гг.», дак. фільм

Сёньня пра вайну 1654–1667 гг. ведаюць толькі адзінкі, бо ў расейскай, савецкай, а цяпер і беларускай гістарычнай навуцы яе хавалі або фальсыфікавалі. Гэтую вайну царскія гістарыёграфы назвалі расейска-польскаю, ці вайною за ўзьяднаньне Украіны і Беларусі з Расеяй. Цяперашняму палітычнаму рэжыму Беларусі выгадна замоўчваць «Крывавы патоп», у якім агрэсарам супраць дзяржавы нашых продкаў была Расея.

Вайну, якую вядомы беларускі гісторык Генадзь Сагановіч акрэсьліў як «невядомую», вялі сапраўды Рэч Паспалітая ды Маскоўскае царства. Але падзеі адбываліся пераважна на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, і найбольш пацярпелі менавіта беларускія землі. На іх зьнішчылі ці забралі ў маскоўскі палон амаль палову насельніцтва. Амаль усе гарады і паселішчы сталі руінамі і пераўтварыліся ў попел і друз. Гэта была самая жахлівая вайна паводле колькасьці людзкіх стратаў у гісторыі нашага народу. Тым ня менш Рэч Паспалітая вытрывала ў той вайне, але пасьля яе больш ніколі ня здолела вярнуць сабе былую веліч.



Гэта фільм пра адну з самых трагічных старонак нашай гісторыі, а разам з тым — адну з найменш дасьледаваных і вядомых. «Крывавы патоп» распавядае праўду пра далёкія падзеі, якія і сёньня ўплываюць на нас.

У фільме выступілі гісторыкі Алесь Краўцэвіч, Валянцін Голубеў, Уладзімір Арлоў і археоляг Ірына Ганецкая.

2013 г., Беларусь

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG