Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ролік складаецца з кароткіх сюжэтаў-гісторыяў, у якіх маладыя беларусы ў розных сытуацыях сутыкаюцца зь беларускай культурай і мовай.

«Гэты ролік аб паўсядзённым жыцьці Беларусі. Розныя людзі жывуць у нашай краіне, па-рознаму ставяцца да яе культуры. Але беларуская культура — частка нас саміх. Таму адмаўляцца, рабіць выгляд, что яе не існуе — сьмешна. Дык не хавайцеся ад сябе, не хавайцеся ад беларускага!», — пішуць аўтары на старонцы ў youtube.

Аўтарам выступіла творчая група «VKS». Паводле задумы, ролік мае на мэце прыцягнуць увагу да праблемаў беларускай культуры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG