Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнта «Белсату» Алеся Сіліча вызвалілі з пастарунку


Алесь Сіліч

Алесь Сіліч

Затрыманьне адбылося каля 15-й гадзіны. Незалежны тэлежурналіст у нядзелю вёў здымкі ў Стаўбцоўскім раёне, дзе, паводле некаторых зьвестак, нядаўна заўважылі падазроны мор сьвіньняў, паведамляе БАЖ.

Журналіста даставілі ў Стаўбцоўскі РАУС.

«Пасьля складаньня пратаколу даставілі міліцэйскай машынай наўпрост на чыгуначную станцыю, за што Алесь падзякаваў. Нічога не забралі. Зараз вяртаецца ў Менск», — паведаміў увечары ў Фэйсбуку прадстаўнік тэлеканалу «Белсат» Міхась Янчук.

Нагадаем, што нядаўна пракуратура Смалявіцкага раёна вынесла Алесю папярэджаньне за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».
XS
SM
MD
LG