Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітычная нестабільнасьць у Кувэйце можа паўплываць на сусьветны нафтавы рынак


Канстытуцыйны суд Кувэйту прыняў рашэньне распусьціць парлямэнт краіны і прызначыць датэрміновыя выбары.

Таксама канстытуцыйны суд таксама адхіліў пазоў кувэйцкай апазыцыі, якая аспрэчвала выбарчыя нормы, уведзеныя указам эміра Кувэйту перад апошнімі выбарамі, якія адбыліся ў сьнежні летась.

Такім чынам, пасьля прызнаньня ў канстытуцыйным судзе тых выбараў незаконнымі новыя выбары могуць адбыцца па тых жа выбарчых нормах, якія, на думку апазыцыі, ідуць на карысьць ўладнай сям’і манарха Кувэйту і былі ўведзеныя без грамадзкага абмеркаваньня.

На думку аглядальнікаў, такое становішча можа паставіць пад пагрозу стабільнасьць у нафтаздабыўчай манархіі ў Пэрсідзкім заліве, якая традыцыйна залежыць ад супрацы ўлады спадчыннага эміра з абраным парлямэнтам — найстарэйшым і найбольш уплывовым парлямэнтам у рэгіёне.

Кувэйт валодае больш чым 6% сусьветных запасаў нафты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG