Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штучная крывяносная судзіна — прарыў у біяінжынэрыі (відэа)


Амэрыканскія навукоўцы пасьпяхова імплянтавалі крывяносную судзіну, створаную цалкам у лябараторных умовах. TechNewsDaily называюць гэта прарывам у біяінжынэрыі і тлумачаць чаму.

Навукоўцы працавалі над стварэньнем штучнай крывяноснай судзіны на працягу 15 гадоў. Тканку для судзіны вырасьцілі з донарскіх клетак: іх змясьцілі ў адмысловае асяродзьдзе, багатае амінакіслотамі, вітамінамі і пажыўнымі рэчывамі, і неўзабаве сфармавалася трубчастая сетачная структура. Да яе дадалі цягліцавыя клеткі і паступова выгадавалі судзіну патрэбнага памеру і формы. Кроў празь яго пачалі прапампоўваць яшчэ на этапе вырошчваньня: навукоўцы кажуць, што гэта толькі ўмацоўвае орган.

Фінальны працэс вырошчваньня судзіны заняў некалькі месяцаў. Паколькі навукоўцы ня бралі за аснову клеткі пацыента, якому нарэшце перасадзілі сасуд (гэта складаны і доўгі працэс, але высілкі не заўжды апраўданыя, кажуць спэцыялісты), структуру, якая фармавалася ў лябараторыі, насыцілі калягенам, каб арганізм пацыента не адрынуў перасаджаны орган.


Свой экспэрымент навукоўцы з Унівэрсытэту Дзюка правялі на хворым, які пакутуе на хранічную хваробу нырак. Імплянтацыя адбылася ў межах гемадыялізу — працэсу пазаныркавага ачышчэньня крыві. Аўтары дасьледаваньня кажуць, што імплянтаваная судзіна функцыянуе нармальна.
XS
SM
MD
LG