Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль заклікаў не спыняць ціску на Іран


Прыхільнік сьвяткуе перамогу Рухані на выбарах прэзыдэнта 15 чэрвеня 2013 году

Прыхільнік сьвяткуе перамогу Рухані на выбарах прэзыдэнта 15 чэрвеня 2013 году

Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу заклікаў міжнародную супольнасьць не спыняць ціск на Іран з тым, каб ён згарнуў сваю ядзерную праграму.

Выступаючы сёньня на паседжаньні кабінэту, Нэтаньягу падкрэсьліў, што ад гэтай пазыцыі адступаць нельга, нягледзячы абраньне новым прэзыдэнтам Ірану больш умеркаванага, як лічыцца, палітыка Хасана Рухані.

ЗША, якія больш за 30 гадоў таму разарвалі з Іранам дыпляматычныя адносіны, зараз заявілі, што «паважаюць» вынікі выбараў у гэтай краіне і гатовыя да «наўпроставага» кантакту дзеля атрыманьня доказаў таго, што Тэгеран таемна не распрацоўвае ядзерную зброю.

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан выказала гатоўнасьць Эўразьвязу супрацоўнічаць з Рухані дзеля ўрэгуляваньня іранскай ядзернай праблемы.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў надзею, што Іран будзе граць «канструктыўную ролю» ў вырашэньні рэгіянальных і міжнародных праблемаў.
XS
SM
MD
LG