Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэт разрывае стасункі з Сырыяй і заклікае да рашучых дзеяньняў


Прэзыдэнт Эгіпту Мухамад Мурсі

Прэзыдэнт Эгіпту Мухамад Мурсі

Прэзыдэнт Эгіпту Мухамад Мурсі заявіў у суботу, што перапыніў ўсе афіцыйныя сувязі сваёй краіны з уладай прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада.

Паводле яго словаў, Эгіпэт зачыняе пасольства Сырыі ў Каіры і адклікае свайго часовага паверанага ў справах з Дамаску.

Пры гэтым Мурсі заклікаў сусьветную супольнасьць ўвесьці над Сырыяй зону з забаронай палётаў для сырыйскай урадавай авіяцыі, каб абараніць прыхільнікаў сырыйскай апазыцыі ад паветраных удараў, і абвінаваціў дзяржавы сьвету ў тым, што гэтага яшчэ не зрабілі. «Сырыйскі народ пакутуе ад зьнішчэньняў і масавых этнічных чыстак, і гэтую кампанію падтрымліваюць рэгіянальныя і сусьветныя дзяржавы, якім абыякавы лёс сырыйскага грамадзяніна», — сказаў ён.

Выступаючы ў Каіры перад рэлігійнымі дзеячамі суніцкай плыні ісламу, прэзыдэнт Эгіпту таксама адзначыў, што шыіцкі ісламісцкай ваяўнічы рух «Хізбала» зь Лібану павінен вывесьці з Сырыі сваіх ваеўнікоў, якія ваююць там на баку сырыйскіх уладаў.

«Гэта сур’ёзныя словы: „Хізбалла“ няма месца ў Сырыі», — сказаў Мурсі, выхадзец з умеркаванага ісламісцкага суніцкага руху «Мусульманскае братэрства».
XS
SM
MD
LG