Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадпрымальнікі на ніжняй пляцоўцы рынка «Цэнтральны» з самай раніцы стаяць побач са сваімі працоўнымі месцамі і не распачынаюць працы. Большасьць гандляроў на рынку «Паўднёвы» таксама не прыступілі да працы.

Такім чынам, частка гарадзенскіх прадпрымальнікаў з рынкаў «Цэнтральны» і «Паўднёвы» вырашылі выказаць пратэст супраць увядзеньня ўрадам Беларусі з 1 ліпеня чарговай абавязковай сэртыфікацыі тавараў.

Прадпрымальнікі перакананыя, што гэта прывядзе найперш да «вымываньня» з продажу танных тавараў і значнага падаражэньня іншых. А значыцца, многім давядзецца закрыць свой бізнэс.

Цяпер дастаткова мець сэртыфікат, які выдае фабрыка альбо той аптовы прадавец, у якога тавар купляўся. Аднак з 1 ліпеня ўсё кардынальна зьмяняецца. Пасьля стварэньня Мытнага зьвязу Расеі, Казахстану і Беларусі згодна з Адзіным мытным рэглямэнтам сэртыфікат якасьці можна браць толькі ў спэцыяльных цэнтрах. На кантроль для атрыманьня сэртыфікату трэба прынесьці як мінімум пяць узораў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG