Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Палаце прадстаўнікоў абверглі інфармацыю пра крыміналізацыю гомасэксуалізму


У прэсавай службе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі назвалі правакацыяй інфармацыю аб тым, што беларускі парлямэнт мае намер увесьці крымінальную адказнасьць за гомасэксуалізм. Як заявіў агенцтву «РИА Новости» прадстаўнік прэсавай службы, гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці.

Раней шэраг сродкаў масавай інфармацыі са спасылкай на неназваную крыніцу паведамілі, што на восеньскай сэсіі беларускія дэпутаты маюць намер прыняць папраўкі да Крымінальнага кодэксу, згодна зь якімі за гомасэксуалізм будуць пазбаўляць свабоды на тэрмін да дзесяці гадоў.

«Няма такога законапраекту ў парлямэнце. І ў плянах распрацоўкі яго таксама няма, — заявіў прадстаўнік прэсавай службы. — Гэта адкрытая правакацыя».

Тое, што такі законапраект ня значыцца ў плянах беларускага парлямэнту, агенцтву «РИА Новости» пацьвердзілі некалькі дэпутатаў з профільных камісій.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG