Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны падаў дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатам у мэры Масквы


Аляксей Навальны

Аляксей Навальны

Вядомы расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны падаў дакумэнты на вылучэньне ў якасьці кандыдата на выбарах мэра Масквы.

Пра гэта перадаюць расейскія мэдыі са спасылкай на мікраблёг Навальнага.

Раней у Маскоўскую гарадзкую выбарчую камісію падалі дакумэнты яшчэ пяць чалавек — рок-музыка Сяргей Павук Троіцкі, старшыня партыі «Воля» Сьвятлана Певунова, прадпрымальнікі Іван Карпушкін і Ігар Суздальцаў, беспрацоўны Аляксей Дзянісаў.

Сёньня ж зьявіўся яшчэ адзін кандыдат. На гэтую пасаду ЛДПР вылучыла свайго дэпутата Дзярждумы 31-гадовага Міхаіла Дзегцярова. Пакуль ён наймалодшы з прэтэндэнтаў. Закон дазваляе балятавацца ў мэры расейскай сталіцы асобам, якія дасягнулі 30-гадовага ўзросту.

Асноўным прэтэндэнтам на пасаду мэра лічыцца Сяргей Сабянін, цяпер часова выконваючы абавязкі маскоўскага кіраўніка гораду.

Датэрміновыя прамыя выбары мэра Масквы - першыя за апошнія дзесяць гадоў - пройдуць 8 верасьня.
XS
SM
MD
LG