Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 чэрвеня: акцыя салідарнасьці ў Гаазе


Галілео Галілей
Галілео Галілей

Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі

Падзеі дня:

Менск — У офісе «Таварыства беларускай мовы» адбудзецца чарговы занятак гадовай гістарычнай школы з Алегам Трусавым на тэму «Берасьцейская Вунія 1596 І сам з сабою наступствы». Пачатак а 18-ай

У Дзяржаўным літаратурны музэі Янкі Купалы — вэрнісаж другой выставы мастацкага праекта «Краявiды зямлi беларускай: Класiкi беларускага жывапiсу з прыватных збораў». Пачатак а 17-ай.

Гаага — традыцыйная акцыя салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі, з сем’ямі гвалтоўна зьніклых і пакараных беларусаў, з усімі ахвярамі таталітарнага рэжыму Лукашэнкі. Акцыя пройдзе з 13:00 да 14:00 па мясцовым часе ля будынка беларускай амбасады ў Каралеўстве Нідэрлянды па адрасе: Anna Paulownastraat, 34.

У Жэнэве — канфэрэнцыя ў справах Сырыі

У Шанхаі (Кітай) — Міжнародны кінафэстываль.

Гэты дзень у гісторыі:

1633: суд інквізыцыі вынес рашэньне аб пакараньні Галілео Галілея за ерась.

1664: Войска гетмана Міхала Казіміра Паца перамагло маскоўскае войска пад Віцебскам.

1903: у ЗША зарэгістравалі гандлёвую марку «Пэпсі-кола».

Мікіта Хрушчоў п'е "Пэпсі"
Мікіта Хрушчоў п'е "Пэпсі"


1903: пачалася першая арктычная экспэдыцыя Руаля Амундсэна.

1944: Ісьляндыя прыняла канстытуцыю.

1983: папа рымскі Ян Павал II прыбыў з афіцыйным візытам у Польшчу, дзе сустрэўся з кіраўніком краіны Войцехам Ярузэльскім і лідэрам «Салідарнасьці» Лехам Валэнсам.



1993: Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Закон «Аб праве ўласнасьці на зямлю».

2006: Адкрыўся для карыстальнікаў новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся:


1827 — Пятро Бяссонаў, гісторык і фальклярыст

1834 — Аляксандар Ельскі, гісторык, этнограф, краязнавец, пісьменьнік, перакладчык, публіцыст.

1897 — Аляксандар Шлюбскі, літаратуразнавец, этнограф, фальклярыст, бібліёграф.

У гэты дзень памерлі:

1928 — Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч, мэмуарыст.

1937 — Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзяяч БССР, партыйны дзяяч РКП(б) і КП(б)Б (расстраляны камуністамі).

1944 — Марк Блёк, францускі гісторык, заснавальнік школы «Аналаў» (расстраляны нацыстамі).

1954 — Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.

1955 — Васіль Рагуля, грамадзка-культурны дзяяч, пасол польскага сэйму, пэдагог, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі і ЗША.



1958 — Імрэ Надзь, вугорскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, прэм’ер-міністар Вугорскай Народнай Рэспублікі (расстраляны камуністамі).

1977 — Вэрнэр фон Браўн, нямецкі і амэрыканскі навуковец, адзін з пачынальнікаў ракетабудаваньня, першы кіраўнік амэрыканскай ракетнай праграмы.

1999 — Мікола Нікан, настаўнік, вайсковец, дзяяч эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Аўстраліі.

Цытата на памяць:

«Толькі са сьмерцю догмы пачынаецца навука»
Галілей
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG