Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура вырашыла перагледзець скаргу Эдуарда Лобава


Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў

Маладафронтавец Эдуард Лобаў паведаміў сваякам, што атрымаў адказ з пракуратуры, куды ён скардзіўся на шэраг парушэньняў закону пры разглядзе ягонай справы ў 2011 годзе.

Маці палітвязьня Марына Лобава: «Яму прыйшоў адказ, што ягоную ранейшую скаргу разгледзелі ня цалкам і будуць зноў разглядаць. Ён скардзіўся, што яго дапытвалі ў КДБ без адваката, што суд прайшоў з парушэньнямі закону і на несправядлівы прысуд. Вось зноў разгледзяць ягоныя скаргі. Але мне зразумела, што гэтак так — каб стварыць бачнасьць законнасьці. Сам прысуд ніхто адмяняць не зьбіраецца».

Паводле Марыны Лобавай, сын на ўмовы ўтрыманьня ў калёніі ня скардзіўся.

Эдуарда Лобава асудзілі на 4 гады зьняволеньня нібыта за зьбіцьцё мінакоў у Менску, якое адбылося за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў — 18 сьнежня 2010 году. Разам з Лобавым па справе праходзіў лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, якога асудзілі на 2 гады, але ў мінулым сьнежні ня вызвалілі, а дадалі да пакараньня яшчэ год нібыта за непадпарадкаваньне. Актывісты на працэсе казалі пра правакацыю спэцслужбаў. Эдуарда Лобава трымаюць у івацэвіцкай калёніі, Зьмітра Дашкевіча — у гарадзенскай турме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG