Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Іране: барацьба паміж двума кандыдатамі


Махмуд Ахмадзінэжад галасуе, 14 чэрвеня 2013 году

Махмуд Ахмадзінэжад галасуе, 14 чэрвеня 2013 году

У Іране сёньня праводзяцца выбары прэзыдэнта, які заменіць Махмуда Ахмадзінэжада, паўнамоцтвы якога завяршаюцца.

Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што асноўная барацьба ідзе паміж двума кандыдатамі. Гэта былы кіраўнік дэлегацыі Ірана на перамовах па ядзернай праблеме Хасан Рухані, якога падтрымліваюць прыхільнікі рэформаў, і кандыдат ад кансэрватараў, мэр Тэгерану Махамад-Багер Галібаф.

У барацьбе за прэзыдэнцкую пасаду удзельнічаюць яшчэ чатыры кандыдаты — прыхільнікі цьвёрдай ісламісцкай палітыкі.

«Пры любым сцэнары гэта дасягненьне для нас, што людзі выбіраюць і галасуюць. Віншую таго, хто выйграе гэтыя выбары» — сказаў сёньня Хасан Рухані.

«Закон вызначыць вынік» — заявіў Махамад-Багер Галібаф.

Калі ніхто з прэтэндэнтаў не набярэ большасьці галасоў выбаршчыкаў, то 21 чэрвеня будзе праведзены другі тур з удзелам двух кандыдатаў, якія апярэдзілі астатніх.
XS
SM
MD
LG