Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь праводзіць Сусьветны кангрэс расейскай прэсы


19-23 чэрвеня ў Беларусі пройдзе XV Сусьветны кангрэс расейскай прэсы. У ім возьмуць удзел 250 прадстаўнікоў дыяспараў з 60 краін, паведамляе сайт russkie.org са спасылкай на пасольства Беларусі ў Расеі.

Паводле сайту russkie.org, расейскае замежжа прадставяць галоўныя рэдактары, журналісты і выдаўцы. Таксама ў форуме прымуць удзел чальцы Сусьветнай асацыяцыі рускай прэсы, дзяржаўныя і грамадзкія дзеячы, бізнэсмэны.

Сусьветны кангрэс расейскай прэсы — маштабны форум, які штогод праводзіцца ў розных краінах. Упершыню кангрэс адбыўся ў 1999 годзе ў Маскве і Сочы. Раней ён праходзіў у гарадах Расеі і Амэрыкі, а таксама ў Кіеве, Бэрліне, Баку. Летась сусьветны кангрэс расейскай прэсы прайшоў у Нэапалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG