Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі адрэагаваў на санкцыі ЗША


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
Прэсавы сакратар беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных пракамэнтаваў БелаПАН працягненьне Злучанымі Штатамі на год дзеяньня санкцыяў у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў.

На думку Савіных, санкцыі з боку ЗША ў дачыненьні да Беларусі «беспэрспэктыўныя і перашкаджаюць нармальнаму дыялёгу»:

«Гэта інэрцыйныя рашэньні ў рамках падыходаў, якія даказалі сваю беспэрспэктыўнасьць. Гэта яшчэ адна страчаная магчымасьць для пераводу нашых кантактаў у канструктыўнае рэчышча».

13 чэрвеня прэзыдэнт ЗША Барак Абама падоўжыў яшчэ на год санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, уведзеныя 16 чэрвеня 2006 году.

«У 2012 годзе ўрад Беларусі працягваў чыніць ціск на палітычную апазыцыю, грамадзянскую супольнасьць і незалежныя СМІ, — гаворыцца ў дакумэнце, разьмешчаным на сайце Белага дома. Парлямэнцкія выбары, якія прайшлі 23 верасьня, не адпавядалі міжнародным стандартам. Улады адвольна затрымлівалі і арыштоўвалі грамадзян за крытыку службовых асобаў або ўдзел у дэманстрацыях, заключылі ў турму як мінімум аднаго праваабаронцу па сфабрыкаваных абвінавачваньнях, перашкаджалі працы незалежных журналістаў».

Санкцыі ЗША

Санкцыі ЗША

Першыя санкцыі, якія ўвяла адміністрацыя прэзыдэнта Джорджа Буша пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 годзе, прадугледжвалі блякаваньне ўласнасьці і актываў групы высокіх чыноўнікаў, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам. Санкцыі распаўсюджваліся таксама і на сем’і гэтых чыноўнікаў. Ім таксама забаранілі ўезд на тэрыторыю ЗША.

Пасьля асобам, у тым ліку і новым, якія папоўнілі сьпісы, забаранілі мець актывы на тэрыторыі ЗША і весьці бізнэс з амэрыканскімі партнэрамі.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі напрыканцы 2010 году ЗША пашырылі сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗША. Акрамя таго, грамадзянам ЗША забаранілі весьці бізнэс зь дзяржаўным канцэрнам «Белнафтахім» і дзьвюма яго кампаніямі-дочкамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG