Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харасьці: Я хачу дапамагчы беларускім уладам


Міклаш Харасьці

Міклаш Харасьці

Міклаш Харасьці, спэцдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі, заклікаў беларускія ўлады да супрацоўніцтва дзеля паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў краіне.

«Правы чалавека ў Беларусі сыстэматычна абмяжоўваюцца: праз указы, палітычныя захады, практыку. Ажыцьцяўленьне правоў чалавека мэтанакіравана блякуецца палітычнай сыстэмай, якая пазбаўлена якіх-небудзь стрыманьняў і проціваг», — заявіў Харасьці, выступаючы пасьля таго, як яго мандат быў падоўжаны Радай ААН па правах чалавека на адзін год.

Харасьці нагадаў, што падчас свайго першага мандату ён ня змог прыехаць у Беларусь і пагаварыць з афіцыйнымі асобамі ды не атрымаў ніякага адказу на свае запыты да ўраду.

«Я гатовы дапамагчы, праз практычнае і канструктыўнае супрацоўніцтва, у намаганьнях уладаў палепшыць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі», — сказаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG