Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вільня: Пакуль зарана казаць аб запрашэньні Лукашэнкі


Лінас Лінкявічус
Лінас Лінкявічус

Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус сказаў нашаму радыё, што справа прадстаўніцтва Беларусі на саміце Ўсходняга партнэрства ў Вільні пад канец лістапада будзе абмяркоўвацца ў Брусэлі ў ліпені.

Адказваючы на пытаньне, ці магчымае запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі на гэты саміт, кіраўнік МЗС Літвы адзначыў:

«Яшчэ зарана гаварыць аб запрашэньнях такога роду. Пытаньне будзе абмяркоўвацца сябрамі ЭЗ, і яго вырашэньне залежыць ад сытуацыі ў гэтай краіне. Усе ведаюць, чаго мы чакаем ад Беларусі. Сапраўды, пакуль яшчэ зарана. Спачатку трэба абмеркаваць такую магчымасьць зь іншымі прадстаўнікамі. У нас будзе сустрэча на міністэрскім узроўні ў Брусэлі ў ліпені, прысьвечаная Ўсходняму партнэрству. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца. Я сказаў бы, што мы, як гаспадары саміту, хацелі б за сталом перамоваў бачыць усіх. Я не кажу тут пра канкрэтныя асобы, я кажу пра краіны-ўдзельніцы праграмы Ўсходняга партнэрства. Гаварыць пра канкрэтныя асобы яшчэ зарана».

1 ліпеня Літва пачынае шасьцімесячнае старшынёўства ў Эўразьвязе. Галоўнай палітычнай падзеяй гэтага старшынёўства мае быць саміт Эўразьвязу і краінаў Усходняга партнэрства, заплянаваны ў Вільні на 28-29 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG