Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фёдараў: «Калі будуць зрухі, то ЗША адменяць санкцыі»


Андрэй Фёдараў
Андрэй Фёдараў

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падоўжыў яшчэ на адзін год санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Згодна з дакумэнтам, парлямэнцкія выбары 23 верасьня 2012 году ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам, а ўлада і ў 2012 годзе працягвала палітыку рэпрэсіяў.

Беларускі палітоляг Андрэй Фёдараў так пракамэнтаваў Свабодзе гэтае рашэньне:

«На мой погляд, гэта дастаткова чаканая зьява. Сапраўды, Злучаныя Штаты пільна адсочваюць усё, што тут адбываецца. І ня бачаць пераменаў.

Гэтае рашэньне сьведчыць і пра тое, што адмена санкцыяў супраць дзьвюх беларускіх фірмаў ніяк не была зьвязаная з палітычнымі матывамі, а толькі з магчымым гандлем з Іранам забароненымі рэчамі. І калі гэтым фірмам удалося даказаць, што яны не замешаныя ў гэтым гандлі, і скончыўся тэрмін санкцыяў, — іх адмянілі. Адсюль таксама вынікае наступнае — калі ЗША ўбачаць нейкія зрухі, дык і гэтыя санкцыі могуць быць адмененыя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG