Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: Эрдаган сустрэўся з пратэстоўцамі


Плошча Таксім

Плошча Таксім

Прэм’ер-міністр Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган сустрэўся з удзельнікамі антыўрадавых дэманстрацыяў.

Эрдаган сустрэўся з пратэстоўцамі ў Анкары раніцай у пятніцу.

Урад Эрдагану ў сераду прапанаваў правесьці рэферэндум у Стамбуле наконт плянаў рэканструкцыі парку Гэзі. Тады ён сказаў, што цярпеньне ўладаў скончылася і што гэта апошняе папярэджаньне пратэстоўцам.

У чацьвер вечарам тысячы людзей прыйшлі на плошчу Таксім, да якой прылягае парк Гэзі.

Пратэсты пачаліся 31 траўня. Тады на акцыю ў Стамбуле сабраліся актывісты, незадаволеныя высечкай дрэваў у раёне плошчы Таксім.

Жорсткія дзеяньні паліцыі прывялі да новых акцыяў пратэсту па ўсёй краіне з патрабаваньнем адстаўкі Эрдагана і ягонага ўраду.
XS
SM
MD
LG